BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыццё і справы беларускай дыяспары ў Нямеччыне

На дабрачынную дапамогу беларусам і іншым грамадзянам, развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, падтрымку грамадскага супраціву супраць агрэсіі і акупацыі Беларусі – працуюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нямеччыне.

Фота: © Jojoo64/shutterstock

Беларусы дзейнічаюць у межах ініцыятывы Freedom for Belarus, – распавёў кіраўнік структуры, былы палітвязень Алег Граблеўскі:

Мы канцэнтруем увагу на тым, каб забяспечваць патрэбы мірных жыхароў Украіны, якія зараз пацярпелі ад вайны. А таксама патрэбы ваяроў у таварах неваеннага прызначэння – тое, што тычыцца здароўя, медыкаментаў, вопраткі, гуманітарная дапамога.

Усё што мы робім – адбываецца дзякуючы беларусам Нямеччыны і іншых краін, немцам і украінцам, якім блізкія нашы каштоўнасці, – дадаў Алег Граблеўскі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя