Жыхар Ашмянаў стаў ахвярай тэлефонных махляроў і пазбавіўся амаль Br12 тыс.пра гэта паведамілі БелТА ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Як расказалі ў ведамстве, 4 лістапада жыхару райцэнтра ў месенджары Telegram патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Ён папрасіў дапамагчы злавіць махляроў. Для гэтага жыхара Ашмянаў пераканалі аформіць крэдыт на Br8, 3 тыс., а грошы перавесці. Мужчына паверыў таму, хто тэлефанаваў і выканаў усе ўказанні. Праз некаторы час з ім зноў звязаліся лжэправаахоўнікі і папрасілі яго аформіць яшчэ адзін крэдыт, гэтым разам на Br3,6 тыс., і адправіць грошы туды ж. Грамадзянін паддаўся на ўгаворы і перавёў патрэбную суму.
Пасля гэтага з пацярпелым перасталі выходзіць на сувязь. Тады да яго прыйшло ўсведамленне, што ён трапіўся на хітрыкі махляроў і звярнуўся па дапамогу ў Ашмянскі РАУС.
Па факце Ашмянскім райаддзелам СК распачата крымінальная справа па артыкуле «махлярства, здзейсненае ў буйным памеры».
Фота з адкрытых крыніц