BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхар Кобрына з інваліднасцю атрымаў 4,5 года калоніі па палітычнай справе

Аляксандра Краўчука, які страціў нагу пасля выбуху газавага балона, асудзілі на 4,5 года зняволення. Як стала вядома праваабаронцам, Берасцейскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці». Падрабязнасці абвінавачання застаюцца невядомымі.

Здымак ілюстрацыйны

У студзені яго ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», а напрыканцы лютага праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Краўчук быў вядомы сваёй барацьбой за правы інвалідаў, патрабуючы адказнасці за выбух газавага балона, а таксама дамогся вяртання ільготнага падатку на зямлю. Апошнім месцам яго працы была Кобрынская ветэрынарная станцыя, адкуль ён звольніўся падчас страйку 2021 года.