BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхара Бабруйска пасля вяртання з Польшчы асудзілі на 7 гадоў калоніі

У Магілёўскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Максіма Хвашчынскага. Яго судзілі паводле ч арт. (паклёп на Лукашэнку), і (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) , піша «Вясна».

Суддзя Ігар Шведаў прызначыў Максіму Хвашчынскаму сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Хвашчынскага затрымалі сёлета 26 лютага — на наступны дзень па вяртанні з Польшчы. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасля чаго завялі крымінальную справу за «паклёп на Лукашэнку» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».