BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхара Бярозы судзяць нібыта за «тэрарызм»

У Берасцейскім абласным судзе ў закрытым рэжыме судзяць 36-гадовага мясцовага жыхара Дзмітрыя Асіюка. Яго вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У тым ліку «Акт тэрарызму» і «Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку». Справу разглядае Мікалай Сянько.

Праваабаронцам вядома, што пад вартай яго ўтрымліваюць са снежня мінулага году. Адразу яго трымалі ў менскім СІЗА-1, а праз час этапавалі ў берасцейскі следчы ізалятар. Асіюк жыў у Бярозе, у яго ёсць дачка.