BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхара Гарадка прыгаварылі да двух гадоў за сарваны з крамы сцяг

Жыхара Гарадка Уладзіміра Кароткага прыгаварылі да двух гадоў калоніі строгага рэжыму за сарваны сцяг і прымусовага лячэння ад алкагалізму, піша «Віцебская вясна».

Справа па арт.370 Крымінальнага кодэкса разглядалася ў судзе Гарадоцкага раёна 3 чэрвеня. Суддзя Ганна Гурынава прызнала яго вінаватым у здзеку з дзяржаўных сімвалаў.

Па матэрыялах справы, абвінавачаны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, 10 сакавіка 2024 года ў прысутнасці старонніх асоб сарваў дзяржаўны сцяг з будынка магазіна ў Гарадку. Паколькі Уладзімір быў у гэты момант нецвярозы, у адпаведнасці з ч.1 арт.107 КК суддзя прымяніла прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Беларускае Радыё Рацыя