BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхара Гомеля будуць судзіць за «вярбоўку для ўдзелу ў вайне»

42-гадовага Леаніда Козыра абвінавачваюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) і «вярбоўцы, навучанні або падрыхтоўцы да ўдзелу ў вайне, а таксама матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-3 КК).

Працэс пачнецца 20 жніўня ў Гомельскім абласным судзе. Справу будзе весці суддзя Аляксандр Піскуноў.

Як высветліў “Флагшток” з дапамогай Кіберпартызан, у мужчыны вышэйшая адукацыя, яго апошняе месца працы — прыватнае прадпрыемства “Гомельстальстандарт”.

Аб сутнасці абвінавачання пакуль нічога не вядома.

вясна