
Суд Круглянскага раёна асудзіў мясцовага жыхара Уладзіміра Парашкова да трох гадоў калоніі па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), піша @MAYDAYMog. Справу разглядала суддзя Таццяна Сідаровіч.
Паводле матэрыялаў справы, Парашкоў пісаў каментары пад допісамі на Youtube і ў Instagram, у якіх абвінавачваў Лукашэнку “ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў”. Адзначаецца, што каментары мужчына пачаў пакідаць яшчэ да выбараў 2020-га году — так, першыя з іх датуюцца лістападам 2019 году.
15 кастрычніка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Уладзіміра. Па выніках працэсу, першапачатковы прысуд быў пакінуты без зменаў.
Вядома, што ў гэтым красавіку Парашкоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Крыніца: t.me/viasna96