19 снежня 2023 года ў судзе Лёзненскага раёна асудзілі Уладзіміра Лісіцу.

Паводле выраку суддзі Аляксея Лапушанскага, мужчына мае адбыць 3 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай шкоды двум пазоўнікам — генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму — па 3 000 рублёў кожнаму.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле артыкула 368 (абраза Лукашэнкі) і артыкула 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.
Лёзненская «раёнка» падрабязна апісвала дэталі суду, бо Уладзімір — былы «афганец» і чалавек с прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй, а яго жонка Аксана — дырэктарка Высачанскай базавай школы і дэпутатка райсавета 28-га склікання.
“Вясна”






