BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхара Маларыты затрымалі за зняты з аптэкі афіцыйны сцяг

У Маларыце 39-гадовага мясцовага жыхара затрымалі пасля таго, як ён ноччу зняў сцяг з будынка аптэкі.

Як паведамляюць сілавікі, мужчына спыніўся каля будынка, залез на парэнчы і забраў сцяг разам з дрэўкам, пасля чаго з’ехаў. Раніцай да яго прыйшлі праваахоўнікі.

Паводле затрыманага, ён хацеў павесіць сцяг на сваёй дачы.

Беларускае Радыё Рацыя

Здымак ілюстрацыйны