Дзмітрыя Першына, абвінавачанага ў паклёпе і абразе Лукашэнкі, накіравалі на прымусовае лекаванне ў псіхіятрычны шпіталь, піша «Гомельская Вясна».
Працэс над ім адбыўся 8 красавіка ў судзе Рэчыцкага раёна. Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка. Ён вызначыў, што ў адносінах да Першына трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лекаванне ў псіхіатрычным стацыянары.
А 3 траўня МУС дадало Першына ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Беларускае Радыё Рацыя