BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхарка Берасця прыехала з Польшчы ў Беларусь на пахаванне – яе затрымалі за данат

У 2020 годзе актыўна падтрымлівала грамадзянскую супольнасць і зрабіла данат у фонд салідарнасці Bysol. Пазней дзяўчына з’ехала з мужам у Польшчу на вучобу і забыла пра гэты перавод. Сёлета летам дзяўчына вярталася на радзіму на пахаванне блізкага сваяка і была затрыманая на мяжы. Наталля распавяла «Вясне», як ёй назвалі суму штрафу ў 250 разоў большую за данат, як яна гандлявалася з сілавікамі, як у берасцейскім ізалятары клапы пакусалі яе і сукамерніц да алергічнай рэакцыі, а пракладкі і туалетную паперу трэба было выпрошваць у наглядчыкаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Казала ім што зарабляю ў Польшчы 1000 даляраў. Яны зноў пачалі пужаць крыміналкай. Падлічвалі, колькі страчу заробку, калі зараз пасадзяць на тры гады» — распавядае дзяўчына. У выніку дамовіліся на суму ў два разы меншую ад першапачатковай. Атрымаўся штраф прыкладна ў сторазовым памеры. сказалі напісаць чыстасардэчнае прызнанне, далі даныя фонда для сплаты «добраахвотнага ахвяравання». А недзе праз тыдзень пасля аплаты, бацькам прыйшло апавяшчэнне аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы», — распавяла суразмоўца. Наталля кажа, што больш не плануе вяртацца ў Беларусь нягледзячы на тое, што сплаціла штраф.