У Берасцейскім аблсудзе 17 ліпеня вынеслі жорсткі прысуд 38-гадовай ілюстратарцы Наталлі Левай. За данаты суддзя Мікалай Сенько прызначыў жанчыне 6 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядома, што яна жыла некаторы час у Польшчы і працавала 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. У снежні 2023-га Наталля звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, напісаў у сацсетках, што калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае паперу ад КДБ. Але адзначым, што такая папера не мае юрыдычнай моцы.
Наталлю затрымалі на мяжы. Звесткі пра ахвяраванні маглі знайсці ў яе банкаўскай праграме, асабістых перапісках, праграме для куплі крыптавалютаў, фота ці памяці тэлефона.
Крыніца: t.me/viasna96