BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхарку Берасця пачалі судзіць па шасці крымінальных артыкулах

У Берасцейскім абласным судзе 18 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Алы Дзясяцік. Працэс вядзе суддзя Сяргей Беразюк.

Берасцейку абвінавачваюць паводле наступных крымінальных артыкулаў:

– ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);

– ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак); – арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў);

– ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);

– арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);

– арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Апошні раз Ала была анлайн у сацсетках 11 студзеня 2024 года — напярэдадні рэйду КДБ за салідарнасць.

Крыніца: “Вясна”