Жыхарку Сянно, якая працавала на «хуткай» і вывучала падлеткавыя суіцыды, сёння судзяць за «экстрэмізм». Імя Эльвіры Конышавай 23 жніўня адзначылася ў раскладзе суда Віцебскага раёна.

Эльвіра скончыла Аршанскі медкаледж і Віцебскі дзяржуніверсітэт. Прычым вышэйшую адукацыю яна атрымлівала па псіхалогіі і сацыяльнай педагогіцы. У час навучання ў ВНУ яна займалася вывучэннем падлеткавых суіцыдаў у родным Сенненскім раёне. У мінулым годзе яе навуковая работа на гэту тэму ўзяла дыплом 1 катэгорыі на рэспубліканскім конкурсе, піша @vitebsk_info.
Сёння вядомы сваімі палітычнымі прысудамі суддзя Міхаіл Зубеня будзе разглядаць справу аб распаўсюдзе Эльвірай «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
вясна