BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жыхару Кобрына прысудзілі 10 сутак за кнігу Арлова, што стаяла на паліцы

Жыхару Кобрына прысудзілі 10 сутак за кнігу Уладзіміра Арлова, што стаяла на паліцы. У судзе мужчына віну адмаўляў. Ён настойваў: ніякага «экстрэмізму» ён распаўсюджваць не планаваў, кнігу нікому не паказваў і наогул забыўся пра тое, што яна ў яго калі-небудзь была.

Аднак суд з такімі довадамі не пагадзіўся: раз выданне стаяла на паліцы, значыць «публічна дэманстравалася» (яго маглі ўбачыць «найменьш чальцы сямʼі»), а раз «публічна дэманстравалася», значыць «распаўсюджвалася». Падрабязнасці адміністрацыйнай справы прыводзяцца ў пастанове, якая была апублікавана ў Банку судовых рашэнняў, звярнула ўвагу «Люстэрка».

Міліцыя даведалася пра наяўнасць у доме жыхара Кобрына «экстрэмісцкай» кнігі па даносе. Хто напісаў паклёп у пратаколе не пазначана. Пасля паступлення інфармацыі супрацоўнікі Кобрынскага РАУС прыехалі па месцы жыхарства мужчыны для «агляду домаўладання».
У выніку мужчыну затрымалі і склалі пратакол за захоўванне з мэтай распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.