
У сувязі з “частымі пралётамі беспілотных лятальных апаратаў над тэрыторыяй Гомельскай вобласці” жыхары Хойніцкага раёна звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай аб узмацненні мер бяспекі.
Адпаведная петыцыя апублікаваная на партале petitions.by.
“У пачатку верасня 2024 года ў Гомелі адбылося падзенне збітага БПЛА, што прывяло да пашкоджання будынка на ўскраіне горада. Хоць пацярпелых не было, гэта падкрэслівае патэнцыйную небяспеку падобных здарэнняў для грамадзянскіх аб’ектаў”, — адзначаецца ў петыцыі.
“У сітуацыі, якая склалася, мы асабліва перажываем за нашых дзяцей”, — заяўляюць аўтары.
Жыхары раёна, які мяжуе з Украінай, “настойліва” папрасілі “абсталяваць навучальныя ўстановы <…> сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ)”.
Крыніца: pozirk.online