Жыхары Кіева разводзяць вогнішчы на вуліцы і ставяць намёты ў кватэрах. Вечарамі, калі ўкраінская сталіца пагружаецца ў цемру, атмасфера у дварах нагадвае Менск 2020 года. Людзі грэюцца гарачай гарбатай, прыгатаванай на вогнішчы, спяваюць песні і вераць, што дабро пераможа.

Кажа Ірына Шчасная, якая ад пачатку блэкаўта знаходзіцца ў Кіеве:
– Я ехала з таксістам, канешне, яны з жонкай адправілі дзяцей да цёці ў прыгарад Кіева, бо там ёсць святло. А самі засталіся ў кіеўскай кватэры і паставілі сярод пакоя намёт, вось так і жывуць. Людзі падтрымліваюць адно аднаго, ладзяць вечарыны. Пэўна, расейскія ўлады меркавалі, што блэкаўтам яны раззлуюць людзей, але атрымалася наадварот – гэта яшчэ больш з’яднала ўкраінцаў.
Нагадаем, станам на 23-га студзеня ў Кіеве без цеплазабеспячэння застаюцца каля 2600 дамоў, паведаміў мэр горада Віталь Клічко Паводле яго слоў, за мінулыя суткі цяпло вярнулі амаль у 600 дамоў, большасць з якіх знаходзіцца на левым беразе сталіцы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






