BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“1.1.1”: Літаратурнае падарожжа на Ушаччыну

“1.1.1” – штогадовы праект-падарожжа, прымеркаваны да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечаны тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужаным званнем народны – Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну, паведамляе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Удзельнікаў падарожжа чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах. Маючы за вакном неверагодна прыгожыя краявіды Віцебшчыны, а таксама задавальненне ад вершаў і прозы, якія будуць гучаць нон-стоп у выкананні саміх жа вандроўнікаў.

Першы прыпынак адбудзецца ля знакавай крыніцы, якую літаратары называлі “броўкавай”. Ва Ушачах пад знакамітым “бацькоўскім вязам” Барадуліна можна будзе шчырым словам узгадаць дзядзьку Рыгора, зайсці ў дом, дзе сёння ўсе рэчы памятаюць паэта і нагадваюь пра яго асобу. Важным пунктам ва Ушачах будуць мясцовыя могілкі, дзе знайшоў вечны спачын Рыгор Барадулін. 

У вёсцы Бычкі нас чакае Сядзіба-музей Васіля Быкава, у якой можна ўбачыць унікальныя прадметы, знойдзеныя на месцы бацькоўскай хаты Васіля Быкава.

Апошняй кропкай у падарожжы стане загадкавая вёска Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся Пятрусь Броўка. Там вандроўнікі наведаюць Хату-музей Петруся Броўкі, даведаюцца пра музейныя адкрыцці апошняга часу, што зрабілі супрацоўнікі Літаратурнага музея Петруся Броўкі ў Менску.

Кошт Літаратурнага падарожжа – 50 руб. З праграмай мерапрыемства можна пазнаёміцца на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.