100 гадоў таму, напачатку лютага 1925 года, у Варшаве выйшаў з друку першы нумар беларускамоўнага часопіса “Праваслаўны беларус”. Часопіс пачаў выдавацца па ініцыятыве Беларускага пасольскага клуба.

Рэдактарам часопіса быў Янка Пачопка, а мастацкім афармленнем займаўся Язэп Драздовіч.
Часопіс павінен быў асвятляць жыццё праваслаўнай царквы ў Польшчы і ў Заходняй Беларусі, але асноўны яго змест складалі матэрыялы з гісторыі Беларусі, грамадска-культурнага жыцця Заходняй Беларусі. Друкаваліся ў часопісе вершы і апавяданні, арыкулы, прысвечаныя Францыску Скарыне, Сімяону Полацкаму, Янку Купалу, гісторыі Полаччыны, пра народныя беларускія святы і г.д. Часопіс выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў навучальных установах і ў праваслаўнай царкве.
Выйшлі з друку 22 нумары.
Беларускае Радыё Рацыя






