BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“100 год беларускага кіно” ад Жбанкова і Лобача

Беларуская Рада культуры сёлета падтрымала YouTube-праект “100 год беларускага кіно” культуролага Максіма Жбанкова і рэжысёра Арцёма Лобача.

Гледачоў чакае аналітычны серыял, у якім аўтары абяцаюць прадставіць погляд на беларускага кіно, якое мае стогадовую гісторыю. Кажа стваральнік канала, культуролаг Максім Жбанкоў:

– Галоўная ідэя праекту – гэта зрабіць адукацыйны курс, уводзіны ў беларускае кіно праз прызму разумення сучаснага культурнага аналітыка. Мы хацелі рабіць поп-прадукт, то бок каб гэта было цікава, змястоўна і не сумна. Менавіта ў гэтай суб’ектыўнасці я бачу гісторыю беларускага кіно, якая выглядае парадаксальна.

Праект “100 год беларускага кіно” ладзіцца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ArtPowerBelarus