BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

100-годдзе Васіля Быкава ў Беластоку

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на святкаванне 100-й гадавіны нараджэння Васіля Быкава, беларускага празаіка, драматурга, публіцыста.

Дата: 19 чэрвеня. Час: 19:00 (час мясцовы). Месца: кавярня ФАМА, Легіёнова 5, Беласток.

Творы Быкава перакладзеныя больш чым на 50 моваў свету і неаднаразова выходзілі па-польску. Апошняя з іх — «Доўгая дарога дадому» ў перакладзе Ёанны Бэрнатовіч пабачыла свет у 2023 г.

У сустрэчы прымуць удзел:

Уладзімір Арлоў — пісьменьнік, падзеліцца асабістымі ўспамінамі пра знаёмства з Быкавым

Яўген Барышнікаў — музыка, які зайграе на дудзе — інструменце, блізкім да ўражлівасці пісьменніка

Ёанна Бернатовіч — перакладчыца аўтабіяграфічнай кнігі «Доўгая дарога дадому» (Kolegium Europy Wschodniej, 2023)

Васіль Калач — акцёр, прачытае фрагменты аўтабіяграфіі Быкава

Яраслаў Іванюк — Фонд Kamunikat.org з прэзентацыяй новай кнігі з апавяданнямі Быкава «Бліндаж» і «Афганец».

Арганізатары