18 лютага 1922 года ў вёсцы Звянячы нарадзіўся мастак Міхаіл Савіцкі. Прайшоў праз канцлагеры Дзюсельдорф, Бухенвальд і Дахау.

Пра асобу мастака разважае экскурсавод і культуролаг Мікіта Моніч:
– Міхаіл Савіцкі – адно з самых значных імёнаў у беларускім савецкім жывапісе, гэта чалавек, у якога была біяграфія, каб адлюстроўваць яе ў творчасці. Ён сапраўды ў 1942 годзе трапіў у палон і прайшоў праз некалькі лагераў, выжыў. І пасля, канешне, самыя моцныя яго працы – гэта адлюстраванне таго вопыту – серыі “Лічбы на сэрцы”. Адзін з галоўных мастакоў, зусім не геніяльны ў мастацкім сэнсе, ён з’яўляецца ці не найбольш яскравым прыкладам савецкага жывапісу савецкай жа Беларусі.
Самы вядомы твор Міхаіла Савіцкага – «Партызанская мадонна менская». Мастак пісаў на тэму вайны, роднай вёскі, а таксама стварыў партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа і віленскіх беларускіх дзеячаў.
Цалкам матэрыя слухайце ў далучаным файле:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц






