30 студзеня 1922 года ў Менску была заснавана першая ў гісторыі Беларусі шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова — Інбелкульт. Менавіта з яго пачалася сістэмная праца па вывучэнні беларускай этнаграфіі, мовы, літаратуры, мастацтва, гісторыі і геаграфіі.

Гісторык Аляксандр Пашкевіч падкрэслівае:
– Адыграў вельмі вялікую ролю ў развіцці беларускай навукі і культуры. І гэта было створана на самым пачатку беларусізацыі дваццатых гадоў. Быў адным з яе элементаў стварэння такой установы. Выконваў ролю такога базавага інстытуту, які і пачаў распрацоўваць на такой мэтанакіраванай, сістэмнай аснове тое, што па сілам было б рабіць асобным энтузіястам. Гэтая інстытуцыя ў рэшце рэшт стала базай для стварэння ўжо такой класічнай Акадэміі навук БССР, якая правобраз цяперашняй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сёння, праз 103 гады, ідэі Інбелкульта працягваюць жыць. У 2022 годзе ў Варшаве з’явіўся «ІнБелКульт 2.0» — пляцоўка, што аб’ядноўвае беларускія культурніцкія і акадэмічныя ініцыятывы ў выгнанні.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц