BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

11-га снежня «Ордэн Белай Мышы» ў Беластоку

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на спектакль “Ордэн Белай Мышы”, створаны паводле антыўтопіі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова.

Спектакль пройдзе на беларускай мове.

Кажа намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:

– Важна, у такім сэнсе, што кніжка ёсць пунктам выхаду. А ад кніжкі ідзем далей, ідзем у сучаснасць, магчыма і ў будучыню. Бо спектакль заснаваны не толькі на літаратурным тэксце, а таксама на досведах, перш за ўсё, перажываннях жывых людзей, актораў, якія ў гэтым спектаклі прымаюць удзел. Тое, што адбылося пасля 2020 года ў Беларусі, – як гэта ўплывае на жыццё людзей, якія апынуліся ў іншых месцах.

У спекталі “Ордэн Белай Мышы” задзейнічаны выдатныя беларускія акцёры: Святлана Зелянкоўская, Ігар Сігоў, Андрэй Бардухаеў-Арол і Дзіяна Балыка. Спектакль пройдзе на сцэне Nie Teatr’a 11-га снежня. Пачатак у 18-30. Тэатр знаходзіцца па адрасе: вуліца Сянкевіча-4.

Набыць білеты: http://bit.ly/4ijc6kj

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя