Развітанне з беларускім акцёрам Андрэем Бардухаевым-Арлом адбудзецца Варшаве ў пятніцу, 11 ліпеня, у Саборы Святой Марыі Магдаліны па адрасе al. „Solidarności” 52. Пачатак у 11:40.

Фота з сямейнага архіву.
Нагадаем, артыст захварэў на рак і, па словах блізкага атачэння, сям’я доўгі час нікому не распавядала пра хваробу.
Творцу ўспамінае драматургіня, калега па спектаклю “Ордэн белай мышы” Дзіяна Балыка:
– Андрэй быў такі грунтоўны, спакойны. І ён нагадваў мне Караткевіча. Калі хто і мог сыграць пісьменніка ў нашай пастаноўцы, то гэта быў трапны выбар Валодзі Ушакова запрасіць на гэтую ролю менавіта Андрэя Бардухаева-Арла, бо ён мне вельмі нагадваў Караткевіча і постаццю сваёй, і інтэлігентнасцю, і ўсім.
Пахаванне ўрны з прахам пройдзе 14 ліпеня на Брудноўскіх могілках па адрасе św. Wincentego, 83. Пачатак у 14:20. “Будзем удзячныя, калі на развітанне вы ўстрымаецеся ад штучных кветак”, – напісалі блізкія ў сацыяльных сетках.
Падтрымаць сям’ю Андрэя можна і матэрыяльна:
Нумар для пераводу (BLIK): +48796525441
Нумар рахунку: PL 83 1020 1042 0000 8002 0457 5355
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






