BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

110 гадоў з дня нараджэння Антона Шукелойця

110 гадоў таму, 19 ліпеня 1915 года, нарадзіўся Антон Шукелойць, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.

Фота: radabnr.org

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе Шукелойць працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне. Арганізаваў у Ашмянах першую беларускую сярэднюю школу, настаўніцкія курсы і каля 90 беларускіх школ на тэрыторыі былога Ашмянскага павета.

Падчас нацысцкай акупацыі Шукелойць працаваў у аддзеле асветы і культуры Менскай гарадской управы, затым стаў загадчыкам Беларускага гістарычнага музею. З 1944 года жыў у эміграцыі. Быў актыўным удзельнікам жыцця беларускай дыяспары ў ЗША.

У 1975 – 2007 гг. Шукелойць быў Старшынём галоўнае ўправы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. Апрача гэтага ён быў сябрам рэдакцыі газеты “Беларус”, сябрам БІНіМ у Нью-Ёрку.

Антон Шукелойць – аўтар дзясяткаў артыкулаў, успамінаў, некралогаў, апублікаваных у газетах “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Аўтар матэрыялаў пра лёс музейных фондаў, вывезеных з Беларусі ў час Другой Сусветнай Вайны ў Нямеччыну і Аўстрыю.

Памёр 7 студзеня 2017 года.

Беларускае Радыё Рацыя