BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

13-я Прэмія імя Ежы Гедройця запрашае беларускамоўных аўтараў, у тым ліку і з Падляшша

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі пра прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройця.

Лаўрэатам можа стаць аўтар за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове і выдадзеную ў 2023 годзе.

Кажа прадстаўнік суарганізатара, прэс-сакратар Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:

– Як правіла гэта проза і нон-фікшн, то бок эсэістыка, рэпартаж. У мінулым годзе Ганна Кандрацюк з Падляшша акурат з рэпартажамі выйграла першую прэмію Гедройця. Безумоўна для беларусаў Падляшша ўжо зялёнае святло ў мінулым годзе запалілася. Таму запрашаем усіх. Часу не так шмат, калі ласка, падайце заяўкі.

Намінаваць кнігі для ўдзелу могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя абʼяднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы. Для ўдзелу прымаюцца не толькі папяровыя, але і электронныя кнігі. Дэдлайн падачы заявак: да 4 ліпеня 2024 года ўключна.

Падаць заяўку можна тут:

Заяўка на прэмію імя Ежы Гедройця 2024 (google.com)

Статут Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця – Беларускi ПЭН (penbelarus.org)

Рэгламент прэміі імя Ежы Гедройця на 2024 год – Беларускi ПЭН (penbelarus.org)

Беларускае Радыё Рацыя