Музыкі гурта J:mors Уладзімір Пугач і Сяргей Шчурко зайграюць у Беластоку на пляцоўцы Bialystok Music Club акустычную праграму, прымеркаваную да Дня ўсіх закаханых.

Гэта будзе першы канцэрт музыкаў гурта J:mors у рамках веснавога тура па гарадах Польшчы.
Ужо ў пятніцу 14 лютага музыкі гурта J:mors выступяць з рамантычнай акустыкай у Вільні. А поўным складам канцэрты адбудуцца 27 і 28 лютага ў Кракаве і Уроцлаве, а таксама 2 і 4 сакавіка ў Познані ды Гданьску. Тур прымеркаваны да 25-годдзя гурта.
Пачатак канцэрту ў Беластоку а 20 гадзіне 13 лютага ў Беластоцкім музычным клубе, па вуліцы Легіяновая, 14.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя