BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

130 гадоў з дня нараджэння Тамаша Грыба


19 сакавіка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Тамаша Грыба — палітыка, публіцыста і актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў пачатку XX стагоддзя. Ён быў адным з лідараў беларускай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне.

Таксама 19 сакавіка адзначаецца гадавіна “Плошчы” — масавых акцый пратэсту, што адбыліся ў Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, на якіх улада засталася ў руках Аляксандра Лукашэнкі. Пратэсты сталі адной з найважнейшых падзей у гісторыі сучаснай Беларусі.