Штогод 15 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень культуры.

Пра тое, ці сфармавалася мастацкая школа ў культурным жыцці беларусаў у Беларусі і выгнанні, разважае экскурсавод і ўсходазнаўца Мікіта Моніч:
– У Беларусі існуе даволі вялікая колькасць людзей, што практыкуюць мастацтва. Дастатковая частка людзей робіць гэта прафесійна, рэгулярна і вынікова. У тым ліку не толькі атрымліваючы замовы ці прадаючы свае творы ў Беларусі. Але вось у сённяшніх умовах мастакі Беларусі вымушаныя існаваць рэгулярна за межамі краіны, і я гляджу, што ў іх больш-менш усё атрымліваецца. Пры тым, што, канешне, гэтыя ўмовы даволі жорсткія і неспрыяльныя.
Аснова, каб яно з’явілася, ёсць і пакуль што яшчэ застаецца.
Свята Міжнародны дзень культуры ўстаноўлена ў гонар міжнароднага дагавора “Аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў”, які быў прыняты ў 1935 годзе. У гэты дзень уздымаюць Сцяг Міру, віншуюць усіх працаўнікоў культуры з іх прафесійным святам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц