BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

15-ы фестываль Electrum Up To Date пройдзе ў Беластоку

З 30 мая па 2 чэрвеня ў Беластоку пройдзе адзін з найважнейшых фестываляў электроннай музыкі — ElectrumUp To Date.

Навінкай чатырохдзённага фестывалю з’яўляецца размяшчэнне дзвюх сцэн ля закінутай цеплаэлектрастанцыі на вуліцы Пшэндзальняна. На фестываль, у тым ліку і беларусаў, запрашае дырэктар мерапрыемства, Енджэй Дандзіла:

Мы добра супрацоўнічаем са сцэнай беларускай. Неаднойчы з Беларусі прыязджалі да нас на фестываль, калі былі лепшыя варункі пераадолення граніцы. Але заўсёды мелі ў сябе ўдзельнікаў з Беларусі. І на сёлетнюю імпрэзу запрашаем беларусаў і ўсіх ахвочых.

Акрамя непасрэдных музычных выступаў, падчас фестывалю адбудуцца публічныя дыскусіі па тэмах экалогіі, тэхнаіндустрыі, змястоўнасці культурных падзей у сучаснай рэчаіснасці і спосабы размовы пра эмоцыі. Акрамя гэтага падчас фестывалю адбудзецца дабрачынны збор для Сямейных дзіцячых дамоў на Падляшшы.

Падрабязную інфармацыю пра фестываль можна знайсці на сайце арганізатараў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя