BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

16-ы фестываль «І тут жывуць людзі» на Падляшшы

За той час у невялікіх вёсках прайшлі сотні фестываляў, якія гуртуюць невялікія супольнасці.

Гэта доказ, што беларускія вёскі актыўныя, кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк.

-Амаль 100 такіх фэстаў мы арганізавалі. Не буду казаць колькі калектываў і гуртоў выступіла. Лепш сказаць, што мы як арганізатары, адчуваем сябе як вялікую сям’ю. Некаторыя людзі ездзяць з намі з першых выпускаў нашых фэстаў. Людзі вельмі добра знаюць. Некаторыя з гміны кажуць, што ім ужо не трэба запрашэнняў, бо людзі сябе ўзаемна запрашаюць. Гэта нас вельмі цешыць, і мы чуемся як у сям’і. 

Фестываль «І тут жывуць людзі» стартуе на Падляшшы ў гэтым сезоне. Чарговыя выпускі будуць адбывацца ў другіх маленькіх, але жывых Падляшскіх глыбінках.

Беларускае Радыё Рацыя