BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

18 траўня ў Вільні адкрыецца выстава графікі Алега Аблажэя

Сёлета 6 траўня споўнілася 70 год з дня народзінаў мастака, мысляра, паэта і празаіка Алега Аблажэя (1954 — 2016). З гэтай нагоды 18 траўня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) адкрыецца яго выстава графікі.

Алег Аблажэй нарадзіўся ў вёсцы Лезнявічы на Гарадзеншчыне, скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1977) і Віленскі дзяржаўны мастацкі інстытут (1985).

Займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны»Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», выбраныя вершы М. Танка «Дарога і хлеб», аповесць А. Якімовіча «Кастусь Каліноўскі», у Расеі — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя«Сербская паэзія», у Літве — «Казка пра Султана» і інш. Маляваў таксама партрэты вядомых дзеячаў, краявіды. Ягоныя працы выстаўляліся неаднаразова ў Літве, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Латвіі, Беларусі.

Выстава адчыняецца ў Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча 18 траўня ў 18 гадзін.
Куратар выставы Андрэй Антонаў