BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2 лютага — дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага

2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах нарадзіўся Кастусь Каліноўскі — палітычны дзеяч, публіцыст і кіраўнік паўстання 1863–1864 гадоў. У 1862 годзе Каліноўскі распачаў выпуск газеты «Мужыцкая праўда», якая стала голасам беларускіх сялян. Пасля здушэння паўстання ён быў арыштаваны, аднак працягваў дасылаць лісты з-за кратаў, якія былі апублікаваныя пасля ягонай смерці пад назвай «Лісты з-пад шыбеніцы».

Пра значэнне гэтай гістарычнай постаці для сённяшняй Беларусі гаворыць дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі:

– Той самы Францішак Багушэвіч, стваральнік сучаснай канцэпцыі Беларусі, піша літараурныя творы, у якіх асэнсоўвае беларускую свядомасць. Таксама ўдзельнік паўстання. Пасля паразы паўстання пачынае сваю літаратурную творчасць, каб неяк асэнсоўваць і ствараць новую рэчаіснасць. Таму беларускі рух таксама нарадзіўся з гэтай паразы паўстання, але выбраў для сябе ў якасці ключавой постаці Кастуся Каліноўскага.

У Мастаўлянах на месцы былой сядзібы Каліноўскіх плануецца ўзвядзенне музея, прысвечанага яго жыццю і дзейнасці. Летась тут усталявалі інфармацыйныя стэнды з канцэпцыяй выявы сядзібы, якія дазваляюць наведвальнікам уявіць, як яна магла выглядаць. Сёлета таксама запланавана ўсталяванне стэнда па вуліцы Каліноўскага ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і з адкрытых крыніц.