BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

200 еўра за “Беларускае шампанскае”

Тыдзень беларускай культуры скончыўся ў Вільні. На працягу ўсяго тыдня там ладзіліся разнастайныя імпрэзы: лекцыі,  майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі кніг, кірмаш беларускіх майстроў, паказ беларускіх традыцыйных абрадаў ды іншае.

Як кажа каардынатарка Цэнтра беларускай культуры і супольнасці ў Вільні Марына Абрамовіч, яны вельмі задаволеныя тым, як прайшоў Тыдзень беларускай культуры:

– На кожнай імпрэзе было шмат народу і рознага, то бок нейкія імпрэзы наведвала адна катэгорыя людзей, нейкія – іншая. І ўсе былі вельмі задаволеныя, і мы задаволеныя тым, як усё прайшло. Таму спадзяемся ў наступным годзе абавязкова паўтарыць.

Адным з самых цікавых і прывабных конкурсаў Тыдня быў конкурс на лепшую канцэпцыю мастацкага бачання менскіх вазаў.

Паводле Марыны Абрамовіч, у галасаванні  на вызначэнне лепшай мастацкага бачання вазаў удзельнічала каля 300 чалавек.

– Пераможцай стала Анастасія Мілаванава і яе ваза, праца, называецца “Беларускае шапманскае”. Яна набрала больш за ўсё галасоў. Мы павіншавалі Анастасію з перамогай, яна атрымала свой грашовы прыз, кветкі і была вельмі шчаслівая і ўдзячная за тое, што прыняла ўдзел у гэтым конкурсе

Як і арганізатары, так і наведвальнікі Тыдня беларускай культуры ў Вільні спадзяюцца на тое, што ў наступным годзе ў праграме будзе больш вядомых беларускіх музыкаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя