У гэтым годзе “Дом творцаў” удзельнічае ў Вялікай Каляднай Сустрэчы беларускіх бізнесоўцаў ABBA разам з Фондам BYSOL i Belarusian Council for Culture.

Кожны госць вечарыны аўтаматычна становіцца ўдзельнікам акцыі ў падтрымку дзетак палітзняволеных і дабрачыннага аўкцыёну.
Гэта магчымасць набыць унікальныя творы мастацтва і праявіць ужо легендарную беларускую салідарнасць.
Сродкі, атрыманыя на дабрачынным аўкцыёне пойдуць на дапамогу дзецям беларускіх палітвязняў, а таксама рэпрэсаваным і палітзняволеным творцам.
Беларускія мастакі выставяць на аўкцыёне свае творы.
Сemra прадставіць працу “Знак болю”. “Гэтая праца — даніна павагі нашай агульнай барацьбе. Гэты сімвал служыць не толькі сведчаннем нашых цяжкасцяў, але і маяком нязломнай сілы і рашучасці”, — апісвае мастачка сваю карціну.
Антон Радзівонаў, які вымушана пакінуў Беларусь з-за палітычнага пераследу, прадставіць працу “Студзеньскі гіль”. Гэта адзіная з 13 карцін серыі “Птушкі з народам”, якую ўдалося вывезці з Менску.
“Раніца ў лесе” — праца Аляксандра Бельскага, зробленая на пачатку вайны Расеі супраць Украіны. Мастак — аўтар шэрагу карцін на тэматыку беларускіх пратэстаў, трапіў у спіс “непажаданых” аўтараў у Беларусі, цяпер жыве ў Берліне.
“Від на горад” Міхася Чыбоўскага: 60х60 см, змяшаная тэхніка, акрыл, палатно.
Карціна “Алесь” мастака пад псеўданімам Пётр Юрэвіч: 100×40 см, палатно, алей, змяшаная тэхніка. Праца прысвечаная памяці закатаванага ў калоніі вядомага беларускага мастака і акцыяніста Алеся Пушкіна.
Праца “Чаканнi” аўтарства Волі Шніп: 70×115 см, палатно, акрыл, змяшаная тэхніка.
Гэтыя і іншыя лоты аўкцыёну можна будзе набыць таксама онлайн 21 снежня ў 20:00 (СЕТ).
Арганізатары






