11 лютага 1807 года ў Варацэвічах нарадзіўся мастак, музыка і педагог Напалеон Орда. Пра значэнне Орды для Беларусі разважае экскурсавод і ўсходазнаўца Мікіта Моніч:
– Напалеон Орда – гэта такі даволі тыповы прыклад выбітнага чалавека 19-га стагоддзя. Рамантычны герой, геній, які адзначаецца ў розных сферах. Ягоная кампазітарская і выкладчыцкая дзейнасць была напэўна нават больш значная для беларускай культуры. Ён увайшоў у пантэон, як стваральнік вялікай колькасці архітэктурнай спадчыны беларускіх земляў.
Мастак Напалеон Орда – выпускнік Свіслацкай гімназіі і Віленскага ўніверсітэта, паўстанец 1831 года, які пасля выехаў у выгнанне ў Францыю. Алоўкам, акварэллю, гуашшу, сепіяй Напалеон мастак зафіксаваў больш за тысячу архітэктурных краявідаў Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.
Беларускае Радыё Рацыя