Беларускі “Хатні Джэм” адбудзецца ў сераду, 24-га студзеня ў Варшаве.

“Мы працягваем сустрэчы з цікавымі музыкамі, паэтамі і творчымі асобамі. Гэтым разам будзе новы інструмент – акардыён”, – кажа музыка і арганізатар падзеі Аляксей Ажогін.
– Кожны раз гэта нешта рознае. І ў гэтым увесь сэнс джэмаў. Што будзе адбывацца – нікому невядома. То бок, у нас неяк не хапала басістаў. На другі джэм прыйшлі два басісты. Прыйшоў Піт Паўлаў. Таксама паджэміў з намі. Заходзіў Рома Арлоў. Ён кажа: калі там у вас джэм, да вас прыйду. Джэм – гэта ўсё што заўгодны. Можна і на лыжках граць.
Імпрэза адбудзецца ў клубе Scena Chmielna. Пачатак у 19:30. Уваход вольны.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






