BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

25 дзеячаў мастацтва атрымалі стыпендыі Прэзідэнта Беластока

Сярод стыпендыятаў дзеячы, якія займаюцца мастацкай творчасцю, распаўсюджваннем культуры і аховай помнікаў цягам 2024 года. Стыпендыятаў прывітаў Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

— Чалавек жыве не толькі хлебам, але акурат з развіццём і паляпшэннем дабрабыту робяцца відавочнымі пэўныя вышэйшыя патрэбы. Сюды ўваходзіць патрэба, з аднаго боку, ствараць, а з другога — спажываць культуру. І як бачыце, Беласток вельмі багаты на творчых людзей. Гэта велізарная разнастайнасць.

Сёлетні стыпендыят Адам Даброньскі, які піша кнігу пра беластачаніна і апошняга прэзідэнта Рэспублікі Польшча ў выгнанні Рышарда Качароўскага, падзяліўся роздумамі наконт таго, якім павінен быць прэзідэнт Беластока ў любыя часы:

— Я думаю, што гэта мае быць чалавек, што мае моцную беластоцкую ідэнтычнасць; што не канечна нарадзіўся ў Беластоку, але досыць дазнаўся пра патрэбы места, і, мажліва, самае важнае ў выпадку прэзідэнта — я звярнуся да постаці Качароўскага — умець слухаць іншых, прагнуць, адчуваць патрэбу, разумець іншых і шукаць кампраміс. Надзвычай важная якасць, якая сёння амаль знікла.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Згодна з пастановай гарадской рады, памер кожнай стыпендыі складае 15 тысяч злотых. Агульная фінансавая падтрымка стыпендыятаў ад Беластока ў 2024 годзе складае 375 000 злотых.

Беларускае Радыё Рацыя