
25 сакавіка а 18-ай гадзіне адмыслова Да Дня Волі – урачысты канцэрт з удзелам CLASSIC-MODERN ORCHESTRA пад кіраўніцтвам дырыжора Паўла Котлі. Канцэрт пройдзе ў Падляшскай філармоніі на вуліцы Падлеснай-2.
Тым, хто ня зможа патрапіць на гэты гістарычны канцэрт, – можна будзе слухаць яго на хвалях нашага радыё!
Адмысловымі выступоўцамі ў праграме канцэрту стануць выдатныя салісты з розных краін, родам з Беларусі:
Ілля Сільчукоў (барытон) – зараз выступае на сцэне Бостанскай оперы,
Юлія Еўтухоўская (сапрана),
Кірыл Кедук (фартэпіяна),
Аляксей Ладзік (флейта).
А весці канцэрт будзе дырыжор Павел Котля, надзвычай дасведчаны і тытулаваны артыст, які шмат гадоў займаўся культурнай дыпламатыяй, у 2016-2017 гадах таксама быў мастацкім кіраўніком і першым дырыжорам Падляшскай оперы і філармоніі.
У праграме — музычныя шэдэўры такіх аўтараў, як Станіслаў Манюшка, Антоній Генрык Радзівіл, Канстанцін Горскі, Ян Тарасевіч, Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, Мікола Равенскі, Яўген Глебаў, Уладзімір Солтан, Сяргей Ліпень, Канстанцін Яськоў і іншыя. Некалькі твораў – гэта сусветныя прэм’еры.

Беларускае Радыё Рацыя