BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

26 лістапада – цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця ў Гданьску

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе 26 лістапада ў Гданьску, у Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці (plac Solidarności 1).

Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2023 годзе. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі паведаміла суарганізатарка – намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай дый агучыла іншыя мерапрыемствы ў межах Прэміі:

-25 лістапада а 17 гадзіне нас чакае адкрыццё выставы арыгінальных ілюстрацый Святланы Дземідовіч, працы мастачкі да кнігі паэзіі Насты Кудасавай “Побач” у гаме чорна-белага ўспаміну будуюць дом для слоў, нават самых складаных. І а 18-й гадзіне будзе адбывацца дыскусія “Канфіскаваныя галасы: страчаная свабода і раздзеленыя сем’і”. Мы там пагаворым, якім чынам  супраціўляемся прымусовай русіфікацыі, якім чынам перажываем праблемы рэпрэсаваных грамадзян Беларусі, пра палітвязняў, пра іх сем’і, якія падзеленыя трагічнымі падзеямі.

А ўжо 26-га лістапада з 15-00 распачне сваю працу кніжны кірмаш, адбудуцца сустрэчы са Змітром Бартосікам, Ганнай Янкутай і Уладзімірам Някляевым. Само ўручэнне Прэміі, на якую намінавана 6 (шэсць) кніг ад беларускіх аўтараў, адбудзецца а 19-й. Уваход вольны. Плануецца анлайн-трансляцыя.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Прэміі