29-ты фестываль беларускай паэзіі і аўтарскай песні “Бардаўская восень” пачне сваю працу 25-га кастрычніка ў Бельску Падляшскім. Менавіта там, у Бельскім доме культуры а 18-й і пачнецца асноўны канцэрт.
Кажа арганізатар, кіраўнік фонда “Tutaka” Павел Станкевіч:
– Будзе выступ Naviband. Будзе падаецца нікому яшчэ ў Бельску незнаёмы, а варта пазнаёміцца з творчасцю артыста, які выступае пад псеўданімам. Таксама будзе вельмі цікавая праграма Някляева. З мастачка Аляксандра Канафальская яны стварылі асобную музычна-паэтычную праграму “Без Айчыны”.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Таксама разам з канцэртам у Бельску Падляшскім, у межах 29-ага фестывалю “Бардаўская восень”, адбудзецца ўручэнне прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Дадзенай прэміяй Беларускі ПЭН узнагародзіць аўтара лепшай беларускай кніжнай вокладкі года. Музычнае суправаджэнне забяспечыць Лявон Вольскі. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя