У аўторак 3-га лістапада ў Беластоку адбудзецца чарговы сход Грамадскай ініцыятывы па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку. Сярод іншага будуць абмеркаваны варыянты аплаты ўтрымання магілам беларускіх дзеячаў на праваслаўных могілках Усіх Святых у Беластоку, а такcама перспектывы іх унясення пад аховы Падляшскага кансерватара.

Кажа ініцыятар ідэі сходу, краяўзнаўца Аляксей Трубкін:
Можа і не ўсё так страшна, як запэўнівалі. Калі магілы дагледжаныя, у больш-менш належным стане, то ніхто іх разбураць і хаваць кагосці іншага не будзе. Маем Богушаў, Чарнецкага, і Кіслы. Будзем спадзявацца, што ў нас ўсё гэта неяк вырашыцца.
Такім чынам, на чарговы сход Грамадскай ініцыятывы па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку, запрашаюцца ўсе ахвочыя. Сход акрыты і пройдзе ў Хабе «Новая Зямля» трэцяга снежня. Пачатак а 18-й.
Беларускае Радыё Рацыя