BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“30 год дыктатуры ў 30 постарах”: выстава Артура Вакарава ў Варшаве

Выстава “30 год дыктатуры ў 30 постарах” беларускага дызайнера Артура Вакарава адкрылася ў Варшаве. На працах адлюстраваныя кайданкі ў выглядзе лічбы 30, герб з іржавымі падцёкамі, школьны фартух на турэмнай робе, рукі з трыццаццю сінімі пальцамі ды іншае.

Распавядае аўтар:

-Прыйшла вось гэтая ідэя, што я магу лічбу 30, якая невыпадковая, такая кан’юнктурная, у нас 30 год дыктатуры, што я магу гэтую лічбу 30 раз намаляваць цікава. Для дызайнера гэта такі выклік, цікавая распрацоўка. Трэба напружыцца, робіш такія сцэнары, думаеш пра тыя тэмы, якія трэба падняць, пасля думаеш, як можна туды ўплесці гэтую лічбу 30 і каб гэта ўсё гарманічна атрымалася.

Выстава ладзіцца ў Музеі Вольнай Беларусі да 5 лютага 2025 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя