Беларуская мастачка Руфіна Базлова, якая цяпер жыве ў Чэхіі, далучылася да 18-га Міжнароднага трыенале тэкстылю, які праходзіць гэтымі днямі ў Лодзі. Яе працы – 30 вышыванак з праекту “FramedinBelarus” – прысвечаныя палітвязням.

“Удзел у трыенале – добры шанец паказаць сябе”, – кажа Руфіна.
-Праект пачаўся ў 2021 годзе, пасля таго, як пачала вельмі хутка павялічвацца колькасць палітвязняў у Беларусі. І я вырашыла звярнуць на гэта ўвагу. Аднак было зразумела, што складана мне адной будзе ахапіць такую вялікую колькасць гісторый. Таму ідэя была такая, каб уцягнуць розных людзей у гэты праект. І я прыдумваю, ствараю схемы для вышыўкі, а пасля запрашаю людзей з усяго свету паўдзельнічаць. Яны запаўняюць заяўку, вышываюць і дасылаюць вышыўку разам з нейкім каментаром, фотаздымкамі працэсу і так далей.
Руфіна Базлова – адзіная беларуска, працы якой прадстаўленыя на трыенале.


Беларускае Радыё Рацыя






