BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

300-годдзе Нясвіжскае капэлы адсвяткуюць у Беластоку

Урачысты канцэрт з удзелам беларускіх і польскіх музыкаў пройдзе ў палацы Браніцкіх.

Як гаворыць суарганізатарка падзеі, намесніца дырэктара Цэнтру беларускай культуры у Беластоку Ілонай Карпюк, трапіць на імпрэзу можна толькі па запрашэннях, і ўсе яны ўжо разабраныя ахвочымі.

– Цешымся, што ёсць адчуванне патрэбы сярод публікі і тых, хто сочыць за падзеямі Цэнтра беларускай культуры. Канцэрт Aula Magna адбудзецца ў палацы Браніцкіх. Менавіта таму, што ёсць нейкая паралельнасць культурнага жыцця ў палацы Браніцкіх і ў палацы Радзівілаў, і здаецца, што гэта выдатнае месца для такога канцэрта. Хаця тут зала па колькасці месцаў абмежаваная, але, думаю, гэта гонар сустрэцца на такім канцэрце ў такім месцы ў сэрцы Беластоку.

Канцэрт з нагоды 300-годдзя Нясвіжскае капэлы Радзівілаў пачнецца а 18-ай гадзіне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя