
31-га жніўня ў Варшаве адбудзецца беларускі фестываль, прысвечаны модзе і стылю “Апранай сваё”. Ён стаў адным з вынікаў акселератара, які адбыўся ўвесну. Пра яго і летнюю падзею нашаму радыё распавялі Госці Рацыі – суарганізатаркі Вольга Кучарэнка і Ганна Прышывалка.
– 31 жніўня на прасторы па адрасе Hoża 41 пройдзе першы беларускі фестываль моды і прыгажосці «Апранай сваё». Гэтае мерапрыемства, якое будзе праходзіць на працягу ўсяго дня. І там будзе шмат розных актыўнасцяў. У прыватнасці, пачнецца мерапрыемства з канферэнцыі, якую мы назвалі “Мода на эміграцыі”, дзе будуць самапрэзентавацца беларускія бізнесы, кампаніі, арганізацыі, кам’юніці, проста майстры, якія ўжо на сённяшні дзень чагосьці дасягнулі ў эміграцыі. І яны ўжо могуць прэзентаваць свае праекты, прадукты, паслугі для людзей і пазнаёміць іх з імі. Далей будзе на працягу ўсяго дня лекцыі майстар-класаў ад крутых спікераў. Я лічу, што ў нас адны з самых крутых спікераў, таму што ўсе гэтыя хлопцы – гэта дзеючыя прафесіяналы ў той ці іншай вобласці, у beauty-індустрыі, fasion-індустрыі, будуць расказваць усякія цікавыя штукі. У прыватнасці, паралельна з гэтым будуць праходзіць практычныя майстар-класы за дадатковую плату, у тым ліку майстар-клас па фейс-фітнесе, па вырабе кветкавых аксесуараў, па разборы касметычкі з візажыстам. І нават будзе майстар-клас для дзяцей, які падыходзіць дзецям ад 5 да 12 гадоў, па друку прынтаў, тэхнікі на гравюры па майках.
РР: Што такое фэйс-фітнес?
– Спецыяльныя практыкаванні, якія накіраваны на цягліцы твару, для таго, каб пэўным чынам, як мы гэта робім і з целам, але ў дадзеным выпадку мы працуем над тварам. Дапамагаюць трымаць твар у тонусе, у добрым выглядзе, падцягнутым. Гэта значыць гэта і якасць скуры змяняецца, і авал асобы, якія наплылі вочкі, яшчэ нешта ў гэтым духу, ацёкі здымае і гэтак далей.
Падрабязней пра фэст можна даведацца на старонцы імпрэзы: https://ifcarea.com/
З суараганізатаркамі фэсту “Апранай сваё” Вольгай Кучарэнка і Ганнай Прышывалка гутарыла Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя