У агратурыстычнай сядзібе Бора-Здруй, што ў Новым Ляўкове (Нараўчанская гміна), цягам ажно чатырох дзён (11-14 лістапада) будуць праходзіць журналісцкія майстар-класы “Сустрэчы “Зоркі” для дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову і спрабуюць свае сілы ў напісанні твораў і тэкстаў па-беларуску.

фота архіўнае
Удзельнікаў сустрэч чакае разнастайная праграма: аўтарскія прэзентацыі і чытанні, удзел у вернісажы і падарожжа ў Мастацкую галерэю імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, практычная праца-трэнінгі ў міні-рэдакцыях, творчыя заданні, спатканні з літаратарамі і журналістамі Падляшша.
Адукацыйна-культурная праграма рэалізуецца тыднёвікам беларусаў “Ніва” пры падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і Адміністрацыі і сродкаў Падляшскага Ваяводства.
Беларускае Радыё Рацыя





