У Галерэі “Арсэнал” выступіць праект «Мініяцюры». У яго складзе падляшскі беларус, музыка і мастак Юрка Асеннік, музыка і літаратар з Менску Сяргей Краўчанка і польскі кампазітар Міхал Яцашэк.

У праграме будуць выкарыстаныя тэксты беларускага пісьменніка з Падляшша Сакрата Яновіча. Пачатак імпрэзы 22 траўня а 21-00.